воскресенье, 25 ноября 2012 г.

Меган Фокс

Дата на раждане: 16 май 1986
Място на раждане: САЩ
Място на пребиваване: САЩ
Националност: Италианци - 25%, Ирландци - 25%, Чероки - 25%, Французи - 25%

Меган Дэніз Фокс — амерыканская актрыса і фотамадэль. Найбольш вядомая роляй Мікаэлы ў фільме "Трансформеры" і "Трансформеры:Помста паўшых".

Меган Дэніз Фокс нарадзілася 16 мая 1986 года ў амерыканскім штаце Тэнэсі. У яе радаводзе прысутнічаюць ірландскія, французскія і індзейскія карані. Яе бацька працаваў наглядчыкам за ўмоўна вызваленымі злачынцамі. Калі Меган споўнілася тры гады, яе бацькі развяліся, але маці неўзабаве зноў выйшла замуж - за мужчыну значна старэйшага за яе, які перавёз Меган і яе старэйшую сястру ў Порт-Сент-Люсі, штат Фларыда. Ойчым прытрымліваўся строгіх нораваў, і ў выніку строгае выхаванне стала прычынай панічных нападаў Меган, якія выявіліся ў выблісках некантралюемай агрэсіі.

У пяць гадоў Меган пачала займацца танцамі і ўдзельнічаць у драматычным гуртку. Адна з першых роляў у карціне «Сонечныя вакацыі» ў 2001 годзе. Да 16 гадоў яна ўжо мела рэзюмэ з некалькіх фільмаў, якія здымаліся ў Фларыдзе. Сярод іх быў эпізод у «Дрэнных парнях 2» Майкла Бэя. Год пазней Фокс разам з маці пераехала ў Лос-Анджэлес. У перыяд з 2003 па 2004 год гуляла эпізадычныя ролі ў фільмах «Вуліца Оўшэн», «За што цябе кахаю», «Два з паловай чалавекі» і «Дапамога». У 2004 годзе Меган Фокс працавала на другіх ролях у Галівудзе разам з Ліндсей Лохан ў «Зорцы сцэны», з 2004 па 2006 год гуляла ролю Сідні Шаноўскі ў серыяле «Каралева экрана».

У 2007 годзе да Меган Фокс прыйшоў сапраўдны поспех, бо яна прыняла ўдзел у галоўнай і самай відовішчнай кінакарціне 2007 года - "Трансформеры", дзе выканала ролю Мікаэлы Бейнс. У 2008 годзе знялася ў ролі ўзыходзячай зоркі кіно ў фільме "Як страціць сяброў і прымусіць усіх цябе ненавідзець".

У 2009 годзе зноў згуляла ролю Мікаэлы Бейнс ў фільме "Трансформеры: Помста паўшых", а таксама знялася ў фільме "Цела Джэніфер". У трэцяй частцы трылогіі "Трансформеры" Меган адмовілася здымацца з-за канфлікту з рэжысёрам. Як высветлілася, яе звольніў прадзюсар фільма Стывен Спілберг пасля інтэрв'ю брытанскаму The Telegraph. У сваім інтэрв'ю Меган Фокс заявіла: «рэжысёр фільма "Трансформеры" Майкл Бэй — самы сапраўдны Гітлер». Фокс запэўнівала, што Майкл Бэй запатрабаваў ад яе набраць вагу і дамагчыся патрэбнага яму загару. Аднак, па версіі Меган, яе зусім не звольнілі, а яна сама пакінула праект для ўдзелу ў іншых праектах, бо палічыла такое стаўленне да сябе непрымальным. Але рэжысёр Майкл Бэй абверг яе словы і прызнаўся, што заўсёды глядзеў скрозь пальцы на выхадкі Меган, але ў гэты раз яна зайшла занадта далёка. «Вы ведаеце, пасля слоў пра Гітлера Стывен сказаў звольніць яе неадкладна», - заявіў Бэй на прэс-канферэнцыі. У трэцяй частцы "Трансформеры 3: Цёмны бок Месяца" Меган замяніла брытанская мадэль Роўза Хантынгтан-Уайтлі.



























Комментариев нет:

Отправить комментарий